Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Леанідам Кучмам

22 снежня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з былым прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Паведамляецца, што яны цёпла пагаварылі і абмяняліся падарункамі. Лукашэнка адзначыў, што ён застаўся сябрам з былым кіраўніком Украіны і рады магчымасці сустрэцца. У сваю чаргу Кучма заявіў, што для яго заўсёды вялікі гонар пагутарыць з Лукашэнкам.
Акрамя асабістых прыязных адносінаў яны адзначылі сяброўства паміж народамі Беларусі і Украіны: 27 снежня 2016 года споўніцца 25 гадоў з даты ўсталявання дыпламатычных адносінаў.
Акрамя беларуска-ўкраінскіх адносінаў Лукашэнка і Кучма абмеркавалі працу трохбаковай кантактнай групы па Украіне на мінскай пляцоўцы.