Аляксандр Глеб зноў хоча вярнуцца ў Беларусь

Паўабаронца “Генчлербірлігі” і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб хоча вярнуцца ў Мінск. Яго турэцкі кантракт неўзабаве заканчваецца і цяпер футбаліст не ведае, дзе будзе працягваць сваю кар’еру.
У інтэрв’ю “Прэсболу” спартсмен заявіў, што пакуль у яго на парадку дня выступленне за зборную краіны і адпачынак. Ён не ведае, ці далучыцца зноў да барысаўскага БАТЭ, за які перыядычна граў цягам апошніх год.
Пры гэтым Аляксандр Глеб кажа, што не застанецца ў Турцыі, бо ў Мінску ў яго блізкія людзі.