Аляксандр Глеб пакінуў “Каньяспор”
Паводле спартовых СМІ, ён можа далучыцца да іншага турэцкага клуба.
Турэцкі футбольны клуб “Каньяспор” 2 лютага афіцыйна абвясціў аб скасаванні кантрактаў з трыма гульцамі “па ўзаемнай згодзе”. Сярод іх — 33-гадовы беларускі хаўбэк Аляксандр Глеб.
У “Каньяспор” футбаліст перайшоў з барысаўскага БАТЭ ў студзені 2014 году, падпісаўшы кантракт з туркамі на паўгода. Затым пагадненне працягнулі яшчэ на год.
Раней Глеб выступаў за БАТЭ, “Штутгарт”, “Вольфсбург” (Германія), “Арсенал”, “Бірмінгем” (Англія), “Барселону” (Іспанія) і “Крылы Саветаў”.
Паводле інфармацыі турэцкіх спартовых СМІ, Глеб можа перайсці ў іншы клуб гэтай краіны, перадае БелаПАН.