Алімпійскі чэмпіён: калі б не Лукашэнка, то была б Беларусь у дупе

Шасціразовы алімпійскі чэмпіён, славуты беларускі гімнаст Віталь Шчэрба ў інтэрв'ю by.tribuna.com паразважаў пра Аляксандра Лукашэнку і яго дзейнасць. У Шчэрбы пацікавіліся, ці можна яго ў нечым параўнаць з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам.
"Не трэба параўноўваць [Трампа] з Лукашэнкам, — кажа Віталь Шчэрба. — У яго [беларускага кіраўніка] ўсё інакш. Няхай яго лічаць тыранам, жорсткім кіраўніком, які цягне усё пад сябе, але гэта далёка не так. Чалавек больш за дваццаць пяць гадоў на троне, і калі б не ён, то была б краіна ў дупе".
Пры гэтым Шчэрба прызнае, што Лукашэнка "здзяйсняе шмат глупстваў", але альтэрнатывы яму не бачыць ("Лепш Лукашэнка, чым незразумела хто"). Ён лічыць, што пры іншым чалавеку на яго месцы "было б яшчэ горш". Алімпійскі чэмпіён кажа пра Аляксандра Лукашэнку, як пра "разумнага чалавека". Віталь Шчэрба прызнаецца, што знаёмы з кіраўніком Беларусі, яны нават разам пілі гарэлку.
Шчэрбу 48 гадоў. Ён выйграў шэсць залатых узнагарод на адной Алімпіядзе — у 1992 годзе ў Барселоне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.