Алег Дулуб падпісаў кантракт з "Карпатамі" на 5 гадоў

Беларускі футбольны спецыяліст 51-гадовы Алег Дулуб падпісаў кантракт з львоўскімі "Карпатамі" на 5 гадоў. Яго ўжо прадставілі гульцам. Да нядаўняга часу ён быў галоўным трэнерам мінскіх "Крумкачоў". Дулуб стаў сёмым трэнерам "Карпат" за год, адзначае "Прессбол". Каманда займае ў футбольным чэмпіянаце Украіны 11-е, перадапошняе месца.