"Аль-Хіляль" аб'явіў пра сыход Неймара

Неймар / Reuters
Саудаўскі футбольны клуб "Аль-Хіляль" аб'явіў пра сыход Неймара. Дамова з 32-гадовым бразільцам заканчвалася ў пачатку лета і яе не сталі працягваць. Яна скасаваная "па ўзаемнай згодзе бакоў".
Неймар — гулец зборнай Бразіліі, раней ён выступаў за "Барселону" і ПСЖ. Лічыўся адным з самых высокааплатных спартоўцаў свету. У Саудаўскую Аравію прыехаў летам 2023-га. Аднак траўмы не дазволілі форварду загуляць у поўную сілу (з-за адной з іх адсутнічаў каля года). Ён згуляў за новую каманду толькі сем матчаў, забіў адзін гол.
Чакаецца, што бразільцу выплацяць кампенсацыю ў памеры 65 мільёнаў долараў.
Раней у СМІ была інфармацыя, што футбаліст плануе вярнуцца на радзіму і выступаць у "Сантасе", за які гуляў у 2009-2013 гадах, да пераезду ў Еўропу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.