Актывіст усталяваў на мяжы урну для галасавання ў выглядзе ўнітаза
Сяргей Стальмакоў правёў адзіночны пікет на польска-беларускай мяжы / Мост
Напярэдадні асноўнага дня галасавання на прэзідэнцкіх "выбарах" у Беларусі актывіст Сяргей Стальмакоў правёў адзіночны пікет на польска-беларускай мяжы, піша «Мост». З польскага боку, у 30 метрах ад шлагбаума, ён усталяваў імправізаваную урну для бюлетэняў у выглядзе ўнітаза, а збоку павесіў рулон туалетнай паперы. На ўрне ён напісаў: "Папера для галасавання".
Актывіст хоча нагадаць беларусам пра фальсіфікацыі на "выбарах" прэзідэнта 26 студзеня 2025 года.
Як паведамляе "Мост", акцыя доўжылася некалькі гадзін і не засталася незаўважанай беларусамі.