Дата інаўгурацыі Лукашэнкі будзе абвешчана на наступным тыдні
Дата інаўгурацыі Лукашэнкі будзе абвешчана на наступным тыдні / БЕЛТА
— ЦВК павінен паведаміць дату інаўгурацыі на наступным тыдні, — сказала прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
У 2020 годзе Лукашэнка правёў інаўгурацыю таемна, яна не транслявалася па тэлебачанні. У той жа дзень беларусы выйшлі на пратэсты супраць інаўгурацыі.
— Раней Эйсмант заяўляла, што "мы плануем, прадумваем, з якіх складовых частак яна будзе складацца". Нічога рэвалюцыйна новага, вядома ж, не будзе. Усе асноўныя элементы будуць захаваны. Але шукаем, чым бы крышку разнастаіць, упрыгожыць гэтую найважную цырымонію.
У ЦВК таксама паведамлялі, што інаўгурацыя павінна прайсці на працягу двух месяцаў пасля выбараў.