Акцыю пратэсту супраць Офіса Ціханоўскай зладзілі ў Вільні

Мітынг у Вільні супраць Офіса Ціханоўскай / t.me/rudelfi
Каля будынка Міністэрства замежных спраў Літвы 8 жніўня адбылася акцыя пратэсту супраць прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі. Арганізаваў акцыю дэпутат Сейма Вітаўтас Сініца, перадае LRT.
У акцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Вітаўтас Сініца патлумачыў журналістам, што вырашыў арганізаваць мітынг пасля таго, як МЗС Літвы адмовілася "разглядаць заклікі спыніць акрэдытацыю офіса Ціханоўскай і фінансаванне пэўных выдаткаў і мерапрыемстваў".
Удзельнікі, якія прыйшлі на мітынг, трымалі лозунгі накшталт "Падтрымка — не безадказнасць, Ціханоўскія з'язджайце з Літвы", "Беларусы — як бумерангі: чаму яны вяртаюцца да Бацькі?" і "Пара спыніць праект Лукашэнкі".
Перад пачаткам мітынгу кіраўнік аддзела стратэгічных камунікацый МЗС Літвы Міндаўгас Стоніс заявіў журналістам, што афіцыйная Вільня паслядоўна падтрымлівае апазіцыйныя сілы Беларусі. Ён нагадаў пра амаль 1200 беларускіх палітвязняў. "Свабодная і дэмакратычная Беларусь — гэта пытанне нацыянальнай бяспекі і інтарэсаў Літвы", — падкрэсліў дыпламат.





Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.