Акадэмія навук распрацавала “Турыстычнае кола Мінска”

Улічваючы шчыльны графік спаборніцтваў, новы турыстычны маршрут праходзіць па найбольш даступным аб'ектах Мінска і яго наваколлях. Масштабы праекта можна ацаніць па навуковай базе. БелТА паведамляе, што гэта шматгадовыя даследаванні ў межах падрыхтоўкі “Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”, шматтомнага выдання "Гарады і вёскі Беларусі", а таксама інавацыйныя распрацоўкі (!) па развіцці турызму лакальна-рэкрэацыйнага тыпу.

Акадэмікі арыгінальна прапануюць уключыць у “турыстычнае кола” гістарычныя аб’екты сталіцы, помнікі баявой славы, музеі. Маршрут можа прайсці праз Заслаўе, "Лінію Сталіна", гарадзішча на рацэ Менка, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, сядзібу Чапскіх у вёсцы Прылукі, музейны комплекс "Дудуткі", мемарыяльныя комплексы "Трасцянец" і ў вёсцы Студзёнка, купалаўскія месцы ("Акопы", "Вязынка"), а таксама гарналыжныя комплексы "Сілічы" і "Лагойск".

Фота: www.hata.by.