Афіцыйна пра каранавірус на 17 снежня: 1834 новыя пацыенты за апошнія суткі
За апошнія суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 1834 новыя выпадкі захворвання на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 167 731 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірусную інфекцыю.
За ўвесь час памёрлі 1299 пацыентаў, у тым ліку 8 за апошнія суткі.
За мінулыя суткі былі выпісаныя 2024 чалавекі, у якіх раней пацвердзіўся COVID-19. А агульны лік склаў ужо 145 397 пацыентаў.
За час пандэміі было зроблена 3 688 179 тэстаў на каранавірус, прычым 28 807 — за апошнія суткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.