"Адмоўны баланс" — у беларусаў сталі спісваць грошы з картак трох банкаў

Банкамат

Банкамат

У беларусаў сталі раптоўна знікаць грошы з банкаўскіх картак. На некаторых картак нават утварыўся мінусавы баланс. Людзі не могуць разлічыцца ў крамах.

Першымі пра гэта паведамілі карыстальнікі картак "Беларусбанка". Пры гэтым людзі не могуць датэлефанавацца ў кол-цэнтр банка, бо там увесь час занята.

Выявілася, што праблема закранула кліентаў адразу некалькіх буйных банкаў. Прычынай стаў збой у праграмным забеспячэнне Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

"У сувязі з тэхнічным збоем, які адбыўся ў апаратна-праграмным комплексе 9 ліпеня, могуць мець месца адмоўныя балансы па картках ААТ "ААБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "Белінвестбанк", — гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.