Адабраў сумку з-за цікаўнасці — трапіў за краты
Дваім непрацоўным барысаўчанам пагражае турэмны тэрмін за рабаванне.
Сталічная міліцыя затрымала дваіх маладых барысаўчан, якія падазраюцца ў нападзе на жанчыну. Інцыдэнт здарыўся 18 красавіка ў Мінску ля дома 111 па праспекце Незалежнасці.
Хлопцы прыехалі з Барысава ў сталіцы адпачыць і напалі на жанчыну, адабраўшы ў яе сумку. Як потым патлумачылі затрыманыя, яны гэта зрабілі проста з цікаўнасці. Абодвум па 20-гадоў, яны нідзе не працуюць.
Пацярпелай вярнулі знойдзеныя дакументы, выкінутыя разам з сумкай. Што да грошай, то зламыснікі знайшлі ў сумцы ўсяго 300 тысяч рублёў.
Непасрэднага выканаўцу рабавання змясіл ў ізалятар часовага ўтрымання. З нагоды інцыдэнту праводзяцца следчыя дзеянні, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Ілюстратыўнае фота з сайта rrnews.ru