Ад серады пачынаюць дзейнічаць антынаркатычныя папраўкі ў КК

Ад 4 лютага набывае моц закон "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў", паведамляе БЕЛТА. Гэтыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс былі прынятыя ў адпаведнасці з дэкрэтам №6 Аляксандра Лукашэнкі.

У прыватнасці, закон паніжае мінімальны ўзрост, з якога наступае адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў, з 16 да 14 гадоў. Таксама павялічваецца максімальнае пакаранне за незаконны абарот наркотыкаў — да 25 гадоў пазбаўлення волі.

За продаж або перадачу наркотыку заведама непаўналетняму ўводзіцца пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У Беларусі закрылі доступ да самага папулярнага наркафорума

Наркадылеры не зніклі і шукаюць персанал для дастаўкі спайсаў (ФОТА)

Фота — interfax.by