Ад Марыі Калеснікавай прапусцілі першы ліст за два з паловай гады

Марыя Калеснікава

Марыя Калеснікава / Telegram

Першы ліст за два з паловай гады атрымалі родныя ад палітзняволенай Марыі Калеснікавай. Яна піша свайму тату, згадвае дзяцінства і сямейныя падарожжы.

"Я асабліва часта думаю пра тое, як нам з Танечкай пашанцавала быць вашымі і мамінымі дочкамі. З самага нараджэння вы акружылі нас такой любоўю, пра якую толькі марыць можна! Вы дарылі нам з Танечкай адзін аднаго і навучылі нас любіць і сябраваць", — прыводзіць радкі з ліста Інстаграм-акаўнт Віктара Бабарыкі.

Калеснікава піша родным, што згадвае і абдымае іх у думках кожную раніцу і вечар, гледзячы ў неба. Таксама яна кажа, што адчуваю любоў і клопат, якія яе абараняюць і "ўсяляюць упэўненасць, што мы вытрымаем усё".

"Час нашай сустрэчы няўмольна набліжаецца — і гэта будзе самы шчаслівы дзень", — піша яна.

Калеснікава знаходзіцца за кратамі ўжо пяць гадоў — з верасня 2020-га. Рэжым Лукашэнкі прысудзіў ёй 11 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.