Ацяпляць кватэры мінчукоў пачнуць з серады
Кот у ляжанцы каля батарэі / slumber.pet
Ацяпленне пачне паступаць у дамы сталічных жыхароў у сераду, 22 верасня, паведамляе Мінгарвыканкам.
Акрамя жыллёвага фонду, пацяплее ў інтэрнатах, гатэлях, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, установах адукацыі і тэатрах.
Летась ацяпляць кватэры ў Мінску пачалі з 13 кастрычніка.