92% палітвязня падвяргаліся катаванням — праваабаронцы

Палітвязні / shutterstock / Fanni_2021
92% палітвязня падвяргаліся катаванням. Праваабаронцы з Dissidentby апыталі 76 былых палітзняволеных пра стан іх здароўя. Збольшага яны знаходзіліся ў зняволенні з 2020 па 2023 год, а ў эміграцыю трапілі ў 2024-м і 2025-м.
Большасць з іх утрымлівалі ў адзіночных камерах яшчэ да суда. А пасля вынясення прысуду яны ў сярэднім па 20 дзён правялі ў “адзіночках”.
92% адказалі, што іх падвяргалі катаванням. Самы распаўсюджаны спосаб — распрананні і прыніжальныя практыкі (напрыклад, распрануць і прымусіць прысядаць). Праз гэта прайшлі ўсе, каго за кратамі катавалі.
98,6% (то-бок, 75 з 76) прайшлі праз псіхалагічны ціск. У 72% былі выразныя дэпрэсіўныя сімптомы. У 12,5% выяўлены ПТСР.
Пасля зняволення ў чвэрці з апытаных з'явіліся праблемы са зрокам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.