"Свет не ўяўляе ўсіх маштабаў таго, што адбываецца ў Беларусі" — Дзядок

Мікалай Дзядок / Еўрарадыё
Зняволенне ў Беларусі актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок параўнаў з Сярэднявеччам.
"Свет не ўяўляе ўсіх маштабаў таго, што адбываецца ў Беларусі. Я год правёў у штрафным ізалятары. Калі б людзі іншыя ўбачылі, што такое гэты штрафны ізалятар, яны бы падумалі, што апынуліся ў Сярэднявеччы. Я шматкроць прачынаўся сярод ночы, чуючы, як літаральна вылі дарослыя мужыкі. Яны не маглі заснуць ад страшнага холаду", — падзяліўся ўспамінамі экс-палітвязень.
Ён кажа, што ў зняволенні людзей катуюць рознымі спосабамі, даводзячы да вар'яцтва — там перажываюць гвалт фізічны, псіхалагічны, сексуальны.
"Тактыка Нэльсана Мандэлы і Махатмы Гандзі з негвалтоўным супрацівам у беларускіх умовах не працуе. Катаванні працягваюцца. Па тым, што цяпер адбываецца ў беларускіх турмах, гэтыя катаванні, гэта будзе другі 1937-ы год, іх будуць вывучаць у школах, па іх будуць пісаць доктарскія дысертацыі", — заяўляе Дзядок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.