87,3% беларускіх настаўнікаў — жанчыны
Настаўніца / unsplash.com
87,3% беларускіх настаўнікаў — жанчыны. Гэтая прафесія застаецца пераважна жаночай.
А зарабляе беларускі настаўнік у сярэднім 2022,3 рубля. Паведамляючы гэтую лічбу, Белстат хваліцца: за год яна вырасла больш як на чвэрць! Але маўчыць пра тое, што каб зарабляць такія грошы, настаўнікі мусяць працаваць на паўтары і на дзве стаўкі.
У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі традыцыйна святкуецца Дзень настаўніка.