86 абстрэлаў за суткі — расіяне працягваюць біць па Херсоне і вобласці
Наступствы ўчорашняга абстрэлу Херсона / @tymoshenko_kyrylo
У выніку абстрэлу Херсона сёння загінулі два чалавекі, піша Hromadske са спасылкай на намесніка кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Кірыла Цімашэнку. Загінулыя — 32-гадовая парамедык і мужчына 70 гадоў. Расійскі снарад трапіў у месца, дзе быў размешчаны медпункт і адбывалася выдача гуманітарнай дапамогі. Загінулы мужчына, імаверна, атрымліваў гуманітарную дапамогу.
Яшчэ два чалавекі атрымалі мінна-выбуховыя і чэрапна-мазгавыя траўмы. У пацярпелай жанчыны яшчэ і аскепкавыя раненні твару. Яны ў бальніцы.
Расіяне сышлі з Херсона, але працягваюць яго абстрэльваць. Hromadske піша, што за суткі расійскія вайскоўцы 86 разоў абстралялі тэрыторыю Херсонскай вобласці: адкрывалі агонь з артылерыі, РСЗА, танкаў, мінамётаў, атакавалі дронамі. Мясцовыя паблікі паведамляюць, што Херсон цалкам абясточаны. Працягваюцца моцныя абстрэлы аб'ектаў крытычнай інфраструктуры ў Карабельным раёне горада.