8 траўня дэпутаты назавуць дату прэзідэнцкіх выбараў

8 траўня дэпутаты назавуць дату прэзідэнцкіх выбараў

На пазачарговым пасяджэнні 8 траўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прызначаць дату прэзідэнцкіх выбараў.

Выбары павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня — апошнюю нядзелю лета. 

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў каментары Еўрарадыё заявіла, што ў якасці магчымай даты выбараў разглядаюцца чатыры жнівеньскія нядзелі: "Безумоўна, я там буду прысутнічаць. Пакінуты перыяд для выбараў — гэта з 9 па 30 жніўня. Але Палата прадстаўнікоў сама вызначае, калі будуць праходзіць выбары"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.