8-9 траўня праезд цягніком "Магілёў-Масква" зніжаны ў 2 разы

У звычайны дзень праезд плацкартам да расійскай сталіцы абыдзецца ў 575 тысяч рублёў, у дзень акцыі — 284 тысячы, паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў".


 
Гэтая зніжка будзе дзейнічаць толькі два дні для ўсіх грамадзян на цягнікі "Магілёў-Масква" ў расійскім напрамку.



Дарэчы, на час травеньскіх святаў Беларуская чыгунка ўводзіць 84 дадатковыя цягнікі як для ўнутраных, так і для міжнародных ліній.  



Фота — railwayz.info