74-гадовага пенсіянера з Наваполацка аштрафавалі па 23.34 амаль на 1000 долараў

Анатоль Кулік / gorod214
74-гадовы жыхар Наваполацка Анатоль Кулік атрымаў яшчэ адзін штраф за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах — 50 базавых велічынь, піша gorod214.
Раней яго ўжо судзілі па 23.34 і аштрафавалі на 25 базавых велічынь. Такім чынам, у суме ён павінен выплаціць дзяржаве амаль тысячу долараў — 2025 рублёў.
Анатоля Куліка ў Наваполацку параўноўваюць з Нінай Багінскай. Ён таксама актыўна падтрымлівае пратэстны рух у горадзе і выходзіць на акцыі з бчб-сімволікай. Анатоля ўжо не раз затрымлівалі. Падчас суда над ім 1 кастрычніка каля ГАУС сабраліся дзясяткі навапалачан, каб падтрымаць пенсіянера. Кулік — былы дэпутат гарсавета Наваполацка, працаваў інжынерам-тэхнолагам на заводзе "Палімір", актыўна ўдзельнічаў у экалагічным руху ў Полацку і Наваполацку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.