700 квіткоў на матч БАТЭ-"Баер" паступяць у продаж 13 лістапада

700 квіткоў на матч БАТЭ-"Баер" паступяць у продаж 13 лістапада

Заўтра, 13 лістапада, адначасова ў Барысаве і Мінску пачнецца продаж білетаў, якія засталіся незапатрабаванымі УЕФА, на заключны хатні паядынак БАТЭ ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў-2015/16.

Стала вядома, што ад часткі сваёй білетнай квоты УЕФА адмовіўся і заўтра, 13 лістапада, адначасова ў Барысаве і Мінску стартуе рэалізацыя гэтых білетаў, перадае афіцыйны сайт БАТЭ.

У аўторак, 24 лістапада, БАТЭ правядзе заключны хатні паядынак супраць нямецкага "Баера". Гульня адбудзецца на "Барысаў-Арэне" і пачнецца ў 20.00.

Для набыцця стануць даступныя каля 700 квіткоў трох цэнавых катэгорый: 1-я - 400 000 рублёў; 2-я - 250 000 рублёў; 3. - 200 000 рублёў.

Касы працуюць паводле наступнага расклада: 

"Барысаў-Арэна" (вул. Гагарына, 119) з 10:00-18:00 у пятніцу (абед - 14.00-14.30); Субота — нядзеля, 14-15 лістапада, — 10:00-15:00; Панядзелак - пятніца, 16-20 лістапада, — 10:00-17:00 (абед - 14:00-14:30).

Офіс "Ticketpro" (Мінск, пр. Машэрава, 2, хол першага паверха). Пятніцу 13 лістапада, — 10:00-20:00; Субота - нядзеля, 14-15 лістапада, — 10:00-18:00; Панядзелак - пятніца, 16-20 лістапада, - 10:00-20:00.

Падчас продажа квіткоў дзейнічае абмежаванне — два квіткі ў адны рукі.