5 траўня канчаткова перастане працаваць Skype

Бывай, "Скайп"

Бывай, "Скайп" / www.zdnet.com

Skype перастане працаваць у панядзелак, 5 траўня. Той дзень, калі папулярны ў мінулым месенджар застанецца ў мінулым, прыйдзе ўжо заўтра.

Што трэба зрабіць, каб не страціць кантакты? Тым, хто жадае захаваць звыклы круг зносін, кампанія раіць "пераехаць" у свой карпаратыўны месенджар Teams.

Увайсці яго можна з дапамогай існуючага ўліковага запісу Skype. Кантакты і чаты аўтаматычна падхопяцца, прычым сінхранізацыя даных мусіць заняць не больш за хвіліну.

Skype існуе з 2003 года. Для свайго часу ён быў рэвалюцыйным праадуктам! Microsoft набыў яго ў 2011-м.

Праз шэсць гадоў быў запушчаны Teams, які пабудаваны на тэхналогіях Skype. Калі ў 2021-м выйшла Windows 11, у сістэму ўбудавалі бясплатную версію Teams, а не Skype.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.