23 чэрвеня ў Мінску дзеля рэпетыцыі параду памяняюць працу транспарту

23 чэрвеня ў Мінску пройдзе генеральная рэпетыцыя параду. Праз гэта будзе зменены графік працы грамадскага транспарту, перадае БЕЛТА.
Маршруты руху будуць змененыя з 17.00 да 24.00. Калона тэхнікі пройдзе па наступным маршруце: вуліцы Заснавальнікаў, вуліца Старынаўская, праспект Незалежнасці, праспект Машэрава, вуліца Ціміразева, вуліца Сапёраў, праспект Пераможцаў, вуліца Арлоўская, вуліца Сурганава, праспект Незалежнасці, вуліца Старынаўская, вуліца Заснавальнікаў.
Падрабязную інфармацыю пра змены ў руху сталічнага грамадскага транспарту можна даведацца на сайце ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".
Дарэчы, на некаторых гарадскіх і прыгарадных маршрутах транспарт часова хадзіць не будзе.