22 верасня месцамі ў Беларусі чакаюцца замаразкі

22 верасня месцамі ў Беларусі чакаюцца замаразкі

На аўторак у нашай краіне абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер чакаецца няўстойлівы: уначы слабы, днём — 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, месцамі на тарфяніках Палесся прагназуюцца замаразкі да -1 градуса. Удзень чакаецца +14...+20 градусаў.

У чацвер у Беларусі пацяплее, але дажджы працягнуцца

Фота: БЕЛТА