21 верасня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы
Заўтра ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы / Еўрарадыё
У сераду, 21 верасня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні — уначы слабы, удзень умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 цяпла, удзень павтера прагрэецца да +10...+15.