20 беларусаў эвакуявалі з Ірана
20 беларусаў эвакуявалі з Ірана / Амбасада Беларусі ў Азербайджане
Грамадзян Беларусі эвакуявалі з Ірана, паведамляе прэс-служба МЗС.
Іх эвакуацыю, як паведамляецца, арганізавалі амбасады Беларусі ў Іране і Азербайджане. Дваццаць грамадзян Беларусі і трое расіян учора перасеклі сухапутную мяжу Ірана і Азербайджана.
Зранку 17 чэрвеня яны вылецелі з Баку ў Мінск рэйсам авіякампаніі "Белавія".
Як паведамлялася раней, яшчэ каля 30 нашых суайчыннікаў не могуць вярнуцца дадому з Дубая пасля пачатку ізраільска-іранскай вайны. Кампанія FlyDubai адмяніла рэйсы ў Мінск. Дыпламаты параілі беларусам у Дубаі вяртацца дадому "на агульных падставах" — гэта значыць, самастойна.
20 беларусаў эвакуявалі з Ірана / Амбасада Беларусі ў Азербайджане
20 беларусаў эвакуявалі з Ірана / Амбасада Беларусі ў Азербайджане
20 беларусаў эвакуявалі з Ірана / Амбасада Беларусі ў Азербайджане