+1917 новых выпадкаў: свежая статыстыка па COVID-19

+1917 новых выпадкаў: свежая статыстыка па COVID-19

За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 1917 новых выпадкаў каранавірусу. 1919 чалавек паправіліся, 9 памерла, праведзена 30 059 тэстаў.

Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 169 648 чалавек з выяўленай інфекцыяй. Выздаравела 147 316 асоб, цяпер хварэюць 21 024 пацыенты. За ўвесь час памерла 1308 чалавек з пацверджаным тэстам на COVID-19. Лабараторыі правялі 3 718 238 тэстаў.

Па словах кіраўніка Мінскай вобласці Аляксандр Турчына, па захворваемасці COVID-19 рэгіён выйшаў на плато: колькасць інфікаваных і пнеўманій не расце і не падае. 

Калі верыць Мінздароўя, многія лякарні вяртаюцца да звыклага рэжыму працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.