19-гадовы барысаўчанін з пісталетам вымагаў грошы ў падлетка
Акрамя таго, ён засунуў хлопца ў багажнік аўтамабіля і вывез за горад.
Барысаўскі райаадзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 19-гадовага жыхара горада за вымагальніцтва з прымяненнем гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага.
Як паведамляе БелаПАН, 19-гадовы юнак сістэматычна вымагаў у непаўналетняга грошы, у тым ліку пад пагрозай пнеўматычнага пісталета. Па звестках праваахоўнікаў, быў і выпадак, калі старэйшы хлопец падпільнаваў непаўналетняга на вуліцы, засунуў у багажнік аўтамабіля і адвёз за горад. Пад пагрозай гвалту ён патрабаваў у падлетка 750 тысяч рублёў.
Парушальніка ўзялі пад варту. Следчыя дзеянні працягваюцца.
Фота — onliner.by