Маленькія трагедыі: 19-гадовая назіральніца — пра сваё выкраданне і арышт

Дарына Рэут
Дарына Рэут

Дарына Рэўт — студэнтка з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. У дні датэрміновага галасавання яна знаходзілася ў якасці назіральніка на выбарчым участку. Дарына разам з іншымі незалежнымі назіральнікамі зафіксавала шматлікія парушэнні і хацела падаць скаргу ў пракуратуру.

Але падаць скаргу не ўдалося. Дарыну павезлі невядомыя проста з будынка школы. Сваякі збіліся з ног, каб зразумець, дзе яна знаходзілася, але змаглі ўбачыць яе толькі на судзе праз тры дні. Усе тры дні да суда дзяўчына знаходзілася ў сумна вядомым ізалятары на Акрэсціна.

Потым — турма ў Жодзіне. У эфіры Еўрарадыё Дарына расказвае пра тое, за што яе судзілі, пра ўмовы ўтрымання і нечалавечае стаўленне да затрыманых.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.