15 красавіка ў Беларусі чакаецца парывісты вецер і да +12
У суботу троху пахаладае / pixabay.com
У суботу, 15 красавіка, у Беларусі прагназуецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па краіне пройдуць невялікія дажджы. Зранку і ўдзень кароткачасовыя дажджы прагназуюцца толькі па паўднёва-заходніх раёнах. Вецер будзе ўсходні ўмераны, удзень парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +2 да +8, удзень чакаецца 6-12 цяпла.