1 жніўня даражэе праезд у міжгародніх аўтобусах
Кошт праезду на лініях, якія абслугоўвае “Мінсктранс”, павысіцца ў сярэднім на 9%.
Тарыфы на перавозку дзяцей ад 5 да 10 гадоў у рэгулярных зносінах на міжгародных маршрутах па-ранейшаму будуць удвая меншымі за звычайныя. Пры гэтым зніжка не распаўсюджваецца на маршруты, якім прысвоены нумар з сімвалам "К". Яны не адносяцца да перавозак транспартам агульнага карыстання.
Права на праезд па дадзеным тарыфе прадастаўляецца на падставе пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў, інфармуе БелаПАН.