1 сакавіка ў Мінску пройдуць афіцыйныя перамовы Лукашэнкі і Маргвелашвілі

1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці ў Мінску пройдуць афіцыйныя перамовы кіраўнікоў Беларусі і Грузіі Аляксандра Лукашэнкі і Георгія Маргвелашвілі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.
Паведамляецца, што перамовы пройдуць у фармаце "сам-насам", а таксама ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. На перамовах плануецца абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, асаблівую ўвагу бакі нададуць актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.
Мяркуецца, што прэзідэнт Грузіі сустрэнецца з кіраўніцтвам урада Беларусі, Нацыянальнага сходу, а таксама наведае разнастайныя арганізацыі ды сацыякультурныя аб'екты.