З'явіліся звесткі пра затрыманне спявачкі Ларысы Грыбалёвай — "Вясна"
Ларыса Грыбалёва / facebook.com/gribalevalarisa
Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць пра магчымае затрыманне спявачкі і вядоўцы Ларысы Грыбалёвай. Пры гэтым удакладняюць, што інфармацыя не пацверджаная.
Як мяркуецца, затрыманне адбылося 31 кастрычніка ці 1 лістапада. Дома ў Грыбалёвай працшоў ператрус. Падрабязнасці высвятляюцца.
У 2020-м спявачка разам з іншымі дзеячамі культуры выступіла супраць гвалту сілавікоў і за свабодныя сумленныя выбары. Пасля гэтага яна трапіла ў негалосны спіс 80 выканаўцаў, якім забаронена выступаць у нашай краіне.
У траўні тэлеканал "Europa Plus TV" атрымаў папярэджанне ад Мінінфармацыі за тое, што Грыбалёва вяла там дзіцячую праграму.