З'явілася відэа знішчэння дзвюх расійскіх пантонных перапраў у Курскай вобласці
Працуе / AP
З'явілася відэа знішчэння дзвюх расійскіх пантонных перапраў праз раку Сейм у Курскай вобласці. Як піша ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў, сістэмай былі запушчаныя ракеты GMLRS і ATACMS з касетнай і фугаснай баявымі часткамі. Яны знішчылі насціл пантонаў, інжынерную тэхніку і сапёраў. Удар арганізавалі Сілы спецыяльных аперацый.
Раней украінская авіяцыя знішчыла бомбамі тры масты праз раку Сейм. У выніку расійскія падраздзяленні апынуліся паміж ёй і ўкраінскай мяжой без магчымасці стабільнага забеспячэння.
На карце пазначаныя знішчаныя ўкраінцамі масты на рацэ Сейм