УСУ разбурылі мост праз раку Сейм у Курскай вобласці
Мост праз раку Сейм / @mash
У выніку ўкраінскага ўдару разбураны мост праз раку Сейм у Курскай вобласці. Пра гэта ў сваім тг-канале напісаў дарадца кіраўніка рэгіёну Раман Алёхін.
Разбураны мост быў асноўным шляхам забеспячэння расійскіх войскаў у Глушкаўскім раёне вобласці.
"Таксама праціўнік наносіць удары па мосце ў вёсцы Званае Глушкаўскага раёна. Праціўнік перайшоў да рэалізацыі плана захопу ўчастка Глушкаўскага раёна па рацэ Сейм", — заяўляе Алёхін.
Расійскія СМІ і тэлеграм-каналы канстатуюць, што ў выніку разбурэння моста адрэзанымі засталіся больш за 20 населеных пунктаў Глушкаўскага раёна. Эвакуяваць іх жыхароў цяпер можна толькі па вадзе. Пра эвакуацыю Глушкаўскага раёна ўлады абвясцілі напярэдадні.