З'явілася відэа сутыкнення самалётаў у аэрапорце Стамбула
З'явілася відэа сутыкнення двух самалётаў у аэрапорце імя Атацюрка ў Стамбуле. На ім відаць, як лайнер Airbus A330 авіякампаніі Asiana нанёс сур'ёзныя пашкоджанні самалёту A321 Turkish Airlines. Падчас манеўра ён закрануў крылом хвост самалёта і адламаў яму стабілізатар. Ніхто з людзей падчас здарэння не пацярпеў, інфармуе ria.ru.