З'явілася відэа паездкі генерала Валерыя Залужнага на фронт
Генерал Валерый Залужны ў зоне баявых дзеянняў / https://www.facebook.com/CinCAFU
З'явілася відэа паездкі галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны генерала Валерыя Залужнага на фронт. Разам з начальнікам Генштабу ён пабываў "у групоўках войскаў, якія выконваюць самыя складаныя задачы ў раёнах, дзе ідуць самыя жорсткія баі".
"Нягледзячы на лютае супраціўленне акупантаў, нашы ваяры робяць усё магчымае для вызвалення ўкраінскай тэрыторыі. Аперацыя працягваецца згодна з планам", — піша Залужны. На ўсходзе і поўдні Украіны працягваюцца цяжкія баі. Украінскія войскі прасоўваюцца ў Запарожскай і Данецкай абласцях. За два тыдні вызваленыя 8 населеных пунктаў.
"Праціўнік спрабуе не дапусціць прасоўвання нашых падраздзяленняў. Для гэтага ён разгарнуў сістэму фартыфікацыйных умацаванняў з шчыльнымі мініраваннямі мясцовасці і вялікай колькасцю рэзерваў", — адзначае галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны.
З вясны расійская прапаганда пашырала непраўдзівую інфармацыю пра раненне Валерыя Залужнага.