Зяленскі выступіў з відэазваротам на 100 дзён вайны
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выступіў з відэазваротам на 100 дзён вайны. "Ёсць тры словы, дзеля якіх на працягу ўжо ста дзён пасля васьмі гадоў мы змагаемся: мір, перамога, Украіна", — кажа ён.
Зяленскі працягвае: "І на працягу ста дзён мы знаходзілі або атрымлівалі, бачылі ці хацелі сцерці яшчэ іншыя словы. Іх няшмат. Яны розныя. Але адлюстроўваюць, што мы перажылі".