Зяленскі ў Данецкай вобласці правяраў пабудаваную лінію абароны
Уладзімір Зяленскі з вайскоўцамі / t.me/V_Zelenskiy_official/
19 красавіка Уладзімір Зяленскі ў Данецкай вобласці правяраў пабудаваную лінію абароны. Прэзідэнт Украіны піша, што для будаўніцтва фартыфікацый трэба засяродзіць "максімум сіл".
Зяленскі наведаў адзін з камандных пунктаў 41-й асобнай механізаванай брыгады, якая абараняе Часаў Яр. Менавіта на штурм гэтага ўкраінскага горада расійскае камандаванне кінула значныя сілы.
"Дзякуй, што змагаецеся за Украіну, за ўкраінскі Данбас, за нашых людзей і за тое, каб ўкраінскае жыццё атрымала перамогу над рускімі руінамі", — сказаў ён вайскоўцам на фронце.