Расіяне нанеслі ўдар па ўкраінскай чыгунцы

Украінскія ратавальнікі замагаюцца з пажарам у Чаркаскай вобласці / ДСНС Украіны
У ноч на 17 верасня расійскія войскі атакавалі чыгуначную інфраструктуру украіны. У выніку больш за 40 цягнікоў ідуць са спазненнем ці вымушаныя змяніць маршрут, перадае hromadske.ua.
На ўкраінскай чыгунцы кажуць, што аб'ектамі комплекснай расійскай атакі сталі падстанцыі. Праз гэта затрымліваюцца пасажырскія цягнікі Адэскага і Дняпроўскага кірункаў. Частку рэйсаў адправілі па змененых маршрутах, а астатнія цягнікі дыспетчары спынялі на бяспечнай адлегласці ад зоны паражэння.
У ДСНС сказалі, што ратавальнікі ліквідуюць наступствы начной атакі на Кіраваградскую вобласць. Там у выніку атакі расійскіх дронаў адбыліся пажары на трох лакацыях. Кіраўнік Кіраваградскай вобласці Андрэй Райковіч паведаміў, што без электрычнасці часткова застаўся абласны цэнтр і 44 населеныя пункты.
Таксама расіяне нанеслі ўдар па Чаркаскай вобласці. Паводле кіраўніка Чаркаскай АВА Ігара Табурца, ад абстрэлу пацярпела крытычная інфраструктура.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.