ЗША лічаць, што ЕС можа сутыкнуцца з дэфіцытам газу гэтай зімой
Недахоп паставак газу прывёў да энергетычнага крызісу ў Еўропе
Еўропе можа пагражаць дэфіцыт прыроднага газу для ацяплення дамоў зімой з-за невялікіх запасаў і абмежаваных паставак з Расіі.
Пра гэта заявіў старшы саветнік Дзярждэпартамента ЗША па энергетычнай бяспецы Амос Хохштэйн у інтэрв'ю Bloomberg TV.
На думку прадстаўніка амерыканскага Дзярждэпу, недахоп паставак газу прывёў да энергетычнага крызісу ў Еўропе. У выніку кошты на паліва ўсталявалі рэкорд.
Хохштэйн заклікаў такія краіны, як Саудаўская Аравія, працягваць пастаўляць паліва ў ЕС па "даступных цэнах".