ЗША і Расія правялі новы абмен вязнямі

Ксенія Карэліна на судзе / RFE/RL
ЗША і Расія правялі абмен новы абмен вязнямі падчас перамоваў у Абу-Дабі 10 красавіка. гэта характарызуецца як знак далейшага ўмацавання даверу і імнення да пагаднення аб спыненні вайны ва Украіне, пішуць СМІ.
Расія ў рамках абмену вызваліла Ксенію Карэліну, якая мае грамадзянства як РФ, так і ЗША. Летась яе асудзілі на 12 гадоў калоніі па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе: Карэліна перадала ахвяраванне украінскай дабрачыннай арганізацыі ў ЗША. Сума данату склала менш за 100 долараў.
Штаты вызвалілі Артура Пятрова, які мае грамадзянства РФ і Германіі. Ён быў арыштаваны на запыт ЗША ў 2023 годзе на Кіпры за экспарт мікраэлектронікі ў абыход санкцый.
Гэта не першы абмен зняволенымі паміж ЗША і Расіяй за апошні час. Самы вялікі абмен адбыўся ў жніўні 2024 года, калі з расійскага зняволення былі вызваленыя 16 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.