ЗША аб'явілі аб новым пакеце дапамогі Украіне
Лойд Осцін у Кіеве / facebook.com/GeneralStaff.ua
ЗША аб'явілі аб новым пакеце дапамогі Украіне на агульную суму 100 мільёнаў долараў. У панядзелак у Кіеве сустрэліся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і міністр абароны Злучаных Штатаў Лойд Осцін. Пасля сустрэчы Пентагон і паведаміў аб прадастаўленні "дадатковай дапамогі для задавальнення крытычных патрэбаў Украіны ў сферы бяспекі і абароны".
Новы пакет уключае ў сябе дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны, артылерыйскія боепрыпасы, супрацьтанкавую зброю (ракеты для зенітнага комплексу Stinger, адну сістэму HIMARS і боепрыпасы, артылерыйскія снарады калібра 155 і 105 міліметраў, супрацьтанкавыя комплексы Javelin, ракеты TOW), а таксама больш за тры мільёны патронаў да стралковай зброі.
"Будзе больш артылерыі-снарадаў, якія патрэбныя менавіта цяпер", — заявіў Зяленскі.