Зранку ў Мінску ўтварыўся тралейбусны затор

Зранку ў Мінску ўтварыўся тралейбусны затор

На вуліцы Адзінцова ў Мінску зранку 25 лютага ўтварыўся затор з тралейбусаў, перадае БЕЛТА.

Затрымка грамадскага транспарту была выкліканая аварыяй з удзелам двух аўтамабіляў. Яны сутыкнуліся недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту "Універсам "Родная старана".

У заторы апынуліся сем тралейбусаў. На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.