Зранку 25 траўня расіяне запусцілі па Запарожжы чатыры крылатыя ракеты
Зранку 25 траўня расіяне запусцілі па Запарожжы чатыры крылатыя ракеты, перадае hromadske.ua. Адну з іх збіла ўкраінская супрацьпаветраная абарона (СПА).
Як удакладняе Бі-Бі-Сі, выбухі раздаліся пасля 5-й гадзіны раніцы.
Спецыялісты абследуюць раёны, па якіх пацэлілі ракеты. Паводле папярэдніх звестак, адзін чалавек загінуў, трое атрымалі раненні.