Знік сабака падчас навагодняй ночы? Глядзі тут

Ад буйных святкаванняў пакутуюць не толькі людзі, прымаючы на грудзі феерверк, але і хатнія жывёлы. Тэматычныя групы ў сацсетках кшталту "Зніклыя і знойдзеныя сабакі" ці "Гурскага, 42." перапоўненыя паведамленнямі пра зніклых, ці знойдзенных у навагоднюю ноч сабак.
А вось у мінскім прыёмніку на Гурскага, 42 — без ажыятажу. У выхадныя дні іх брыгады не працавалі. А ў першы працоўны дзень, 3 студзеня, яны злавілі ўсяго аднаго сабаку. А вось званкі пра зніклых жывёл пачаліся яшчэ 2 студзеня, калі за дзень паступiла не менш за сем званкоў.

Знікла аўчарка ў навагоднюю ноч. Бараўляны (в. Чэрцяж). Руды ашыйнік. Тэлефанаваць па нумары: 80296670704

Знік хаскі ў Сцяпянцы. Тэлефанаваць па нумары: 80255054727

Ёркшырскі тэр'ер, мянушка — Роні. Знік ў Сцяпянцы. Тэлефанаваць па нумарах: 80296714113 80296829392

Знік у мікрараёне Чыжоўка каля 46 школы. Мянушка Рычард, маленькі, серабрыста-сіваватай афарбоўкі з чорным ашыйнікам. Тэлефанаваць па нумары: 8044739486

У раёне Бангалор знойдзены збіты машынай сабака. Цяпер знаходзіцца на ператрымцы. Была праведзеная аперацыя. Дзяўчынка, аўчарка альбо метыс. У карычневым ашыйніку. Тэлефанаваць па нумары: 80257765545

Такса. Знікла ў Каменнай горцы, каля магазіна "Прастор" на Прытыцкага, 105. Тэлефанаваць па нумары: 80297728404

Лабрадор. Знойдзены на Бехцерава. Тэлефанаваць па нумары: 80291907380