"Значны крок": сястра Калеснікавай пра вызваленне палітвязняў

Тацяна Хоміч і Марыя Калеснікава

Тацяна Хоміч і Марыя Калеснікава / фота з асабістага архіва Таццяны Хоміч

Сястра палітвязня Марыі Калеснікавай Тацяна Хоміч пракаментавала вызваленне беларускім рэжымам 14 палітвязняў. Яна назвала гэта значным крокам, які ўсяляе надзею.

"Я ўдзячная Злучаным Штатам за настойлівую, паслядоўную працу і гатоўнасць дамагацца паступовага прагрэсу там, дзе раней здавалася, што нічога не зменіцца. Дзякую таксама афіцыйнаму Мінску за канструктыўны жэст. Мы ўсе чакалі гэтага і спадзяёмся на працяг", — напісала Хоміч у сацсетках.

Хоміч крытыкуе рыторыку некаторых беларускіх палітыкаў, якія сцвярджаюць, што дыялог магчымы толькі пасля вызвалення ўсіх палітвязняў. Яна перакананая, што змены магчымыя праз перамовы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.